БЕЛ Ł РУС

Землятрус у Кітаі: дзясяткі загінулых

22.07.2013 / 09:08

Колькасць загінулых у выніку землятрусу ў кітайскай правінцыі Ганьсу узрасла да 22, а колькасьць пацярпелых - да 300, паведамляюць мясцовыя ўлады.

Па апошняй інфармацыі, у ваколіцах горада Дзінсі разбурана каля 400 будынкаў і яшчэ больш за 5 тысяч атрымалі пашкоджанні.

Землятрус магнітудай 5,9 адбыўся раніцай у панядзелак. Яго разбуральнасць звязваюць з тым, што эпіцэнтр знаходзіўся блізка да паверхні Зямлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула