БЕЛ Ł РУС

Адкрыццё «Кароны-Уручча» прызначана на 1 жніўня

22.07.2013 / 10:32

Дар'я Масцяніца

Гэта будзе трэці сталічны гіпермаркета Паўла Тапузідзіса.

У Мінску на скрыжаванні МКАД і праспекта Незалежнасці завяршаецца будаўніцтва гандлёвага цэнтра «Карона».
Ён будзе знаходзіцца недалёку ад навучальнага корпуса БНТУ.
Комплекс будзе ўключаць у сабе рэстаран хуткага харчавання, кавярню, краму бытавой тэхнікі.

Паводле словаў прадстаўніка аддзела кадраў, новы комплекс прапануе больш за 40 разнастайных вакансій — патрэбныя ахоўнікі, адміністратары, касіры, грузчыкі ды прадстаўнікі іншых прафесій.

Калі ўжо можна будзе адправіцца за пакупкамі ў «Карону — Уручча»? «Мяркуем, што афіцыйнае адкрыццё адбудзецца першага жніўня, але ўсё залежыць ад будаўнікоў», — паведамілі ў кампаніі.

Крама будзе працаваць ад 9 да 23 гадзін, а «Карона-Тэхна» — ад 9 да 22 гадзін.

* * *

Сетка гіпермаркетаў «Карона» уключае ў сябе шэсць крам. Тры з іх знаходзяцца ў сталіцы (каля станцыі метро «Фрунзенская», каля Палаца незалежнасці і ва Уруччы), па адной у Бабруйску, Брэсце і Віцебску. Уласнікі — Павел Тапузідзіс і Віктар Пятровіч. Доля абароту сеткі ў рознічным гандлі краіны складае каля 2,3%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула