БЕЛ Ł РУС

На станцыі «Мінск-Пасажырскі» міжнародныя рэйсы абвяшчаюць па-англійску

22.07.2013 / 12:28

Як распавялі спецыялісты Беларускай чыгункі, трансляваць паведамленні і ў англійскім варыянце пры прыбыцці і адпраўленні цягнікоў міжнародных напрамкаў сталі яшчэ ў чэрвені.

Такая навінка з’явілася на станцыях «Брэст-Цэнтральны» і «Мінск-Пасажырскі».

Звязаныя новаўвядзенні з набліжэннем чэмпіянату свету па хакеі. Аднак чыгуначнікі адзначаюць, што справа не толькі ў чэмпіянаце: «Такія аб’явы — на англійскай мове — актуальныя для замежных пасажыраў у любы час».

Для цягнікоў унутраных ліній англійскага дубляжу паведамленняў не прадугледжваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула