БЕЛ Ł РУС

Варламава вызвалілі з залы суда: Дзякую Богу, што застаўся жывы

23.07.2013 / 11:11

nn.by

абноўлена

Прысуд быў абвешчаны сёння а 11-й гадзіне ў судзе Ленінскага раёна сталіцы.

Мадэльеру Аляксандру Варламаву далі пяць гадоў абмежавання волі (суддзя Надзея Навіцкая), але залічылі больш чым два гады ў зняволенні, таму яго вызваляюць з турмы. 2 гады ён не мае права займацца кіроўнай дзейнасцю. Накладзены грашовыя кампенсацыі

«Дзякую Богу, што застаўся жывы, навошта каго абвінавачваць», — сказаў пасля абвяшчэння прысуду А. Варламаў.

Адвакатка Тамара Сідарэнка патлумачыла Еўрарадыё, колькі яшчэ пакарання засталося адбыць мадэльеру:

«Артыкулы 174–175 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Адзін дзень пазбаўлення волі (ці знаходжання ў ізалятары) прыроўніваецца да двух дзён абмежавання волі» на хіміі.

Такім чынам, пяць гадоў «хатняй хіміі» (так у абыходжанні называюць меру пакарання, абраную для Варламава) прыроўніваюцца да 2,5 гадоў зняволення.
Саша Варламаў быў узяты пад варту ў сярэдзіне траўня. Па яго ўласных словах, за кратамі ён правёў два года і два месяцы.

Гэта значыць, Варламаву засталося адбыць 8 месяцаў «хатняй хіміі».

***

24 чэрвеня пракурор Антон Загароўскі папрасіў для Аляксандра Варламава 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасьці і забаронай займаць кіроўныя пасады.
Пракурор прасіў суд прызнаць Варламава вінаватым ва ўхіленні ад падаткаў і эканамічных злоўжываннях. Варламаў прызнаў толькі віну ў нявыплаце падаткаў. Адвакат просіць апраўдаць падабароннага.

Адвакат папрасіў апраўдаць падабароннага.

У сваім апошнім слове на судзе А. Варламаў сказаў:

«Я ў турме ўжо трэці год, калі больш дакладна — 2 гады і 2 месяцы. „Млын моды“ спрабавалі прыбраць, але ні ў кога гэта не атрымалася. А колькі цэнтраў моладзевай моды можна было б зрабіць на грошы, якія выдаткаваныя на следства? Можна было б адразу аддаць гэтыя грошы маладым дызайнерам — так было б нашмат прасцей.

Я ганаруся сваёй працай, тым, што разам з удзельнікамі праекту мы штораз у кожнай краіне, у якую выязджалі, чулі: „Вы для сваей краны зрабілі шмат“…

Усе грошы пад выглядам сутачных былі з ліхвой выдаткаваныя на правядзенне праекта. Я не кажу, колькі грошай было выдаткавана мной, мецэнатамі, спонсарамі.

Я ганаруся гэтай працай, ёй ганарацца удзельнікі, жыхары, якія пішуць мне.
Праект быў прыгожы з усіх бакоў. Акрамя таго, дзе я не меў дачынненне. Я не бухгалтар, не спецыяліст».

Спадзяюся на аб’ектыўны суд, хачу пражыць рэшту жыцця ў сваёй сям’і. Магу сказаць, што трымаюся з апошніх сіл, бо хачу дачакацца справядлівага прысуду.

За кратамі мадэльер знаходзіцца ад мая 2011 г. Суд распачаўся ў лютым 2013 года. У маі Гаспадарчы суд ліквідаваў «Агенцтва моды Сашы Варламава».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула