БЕЛ Ł РУС

У ЗША адбылася чарговая жорсткая пасадка самалёта

23.07.2013 / 10:52

Каля 10 чалавек атрымалі пашкоджанні ў выніку жорсткай пасадкі самалёта авіякампаніі Southwest Airlines у нью-ёркскім аэрапорце Ла-Гвардыя. На борце было каля 150 чалавек, якія вылецелі ў панядзелак з Нэшвіла, штат Тэнэсі.

Тэлебачанне паказала Боінг 737-700, які ўпіраўся носам ва ўзлётна-пасадачную паласу і быў акружаны аўтамабілямі ратавальных службаў.

З прычыны інцыдэнту ўлады часова зачынілі аэрапорт, які абслугоўвае ў асноўным унутраныя рэйсы ЗША.

Прычына — праблемы з шасі — не зразумелая.

Здарэнне адбылося праз 16 дзён пасля таго, як самалёт авіякампаніі Asiana Airlines зрабіў аварыйную пасадку ў аэрапорце Сан-Францыска, у выніку чаго загінулі тры кітайскія падлеткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула