БЕЛ Ł РУС

«Беларуснафта» пачынае здабычу нафты на Джафэйры ў Іране

6.09.2007 / 10:48

БЕЛТА

Узровень здабычы складзе каля двух мільёнаў тонаў за год.

Беларусь і Іран падпісалі кантракт, згодна з якім ВА "Беларуснафта" зможа здабываць нафту на іранскім радовішчы Джафейр. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Іране Леанід Рачкоў.

Кантракт на распрацоўку радовішча Джафеір быў падпісаны 5 верасьня ў Іране. З беларускага боку подпіс пад дакументам паставіў генеральны дырэктар РУП ВА "Беларуснафта" Аляксандр Ляхаў. Аб'ём інвестыцый па дзвюх фазах кантракта складае не менш як $450 млн. Запланаваны ўзровень здабычы - 40 тыс. барэляў у суткі [каля 2 млн тонаў у год].

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула