БЕЛ Ł РУС

На Маладзечаншчыне жанчыну ўкусіў вожык

23.07.2013 / 22:12

Ілюстрацыйнае фота

Незвычайнае здарэнне адбылося ў аўторак, 16 ліпеня.

– Жанчына каля дома знайшла вожыка і вырашыла яго пакарміць малачком, – кажа Ігар Салагуб, намеснік галоўнага доктара Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы па медыцынскай частцы.

– Прынесла яго ў дом, узяла за лапку, а ён яе ўкусіў за палец.
Жанчына сама справакавала вожыка на ўкус. Жывёла не вельмі любіць, каб яе турбавалі.

Цяпер жанчыне ў мэтах прафілактыкі ад шаленства назначылі антырабічныя прышчэпкі. Такія прышчэпкі назначаюць людзям, калі іх укусіла дзікая жывёліна.

Невядома, шалёны быў вожык ці не.

Як толькі ён ўкусіў жанчыну, адразу ўцёк з месца злачынства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула