БЕЛ Ł РУС

Грамадскага актывіста затрымалі за раздачу газет рабочым БелАЗа

24.07.2013 / 17:50

У Жодзіне міліцыянты затрымалі намесніка старшыні мінскай гарадской арганізацыі АГП Дзмітрыя Кавалгіна.

Дзмітрый Кавалгін разам з лідарам АГП Анатолем Лябедзькам і яшчэ трыма актывістамі раздавалі ля прахадной БелАЗа асобнікі газеты «Голас розуму» з публікацыямі на тэму карупцыі.

Газеты разыходзіліся вельмі добра, раздалі ўсё, што мелі, паведаміў Анатоль Лябедзька: «Сэрца радавалася, як людзі рэагавалі. Суперпазытыўная рэакцыя».

Калі актывісты ўжо фактычна скончылі раздачу, з'явіліся міліцыянты. Яны затрымалі Дзмітрыя Кавалгiна, які стаяў найбліжэй да прахадной.

У пастарунку, куды адвезлі актывіста, паведамілі, што цяпер ідзе высвятленне ўсіх акалічнасцяў: «Нам быў званок».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула