Прэзентацыя «Бэўвульфа» — 25 ліпеня
25 ліпеня адбудзецца прэзентацыя беларускага перакладу стараанглійскага эпасу «Бэўвульф». Апроч перакладчыка паэмы Антона Францішка Брыля ў прэзентацыі возьмуць удзел:
Лявон Баршчэўскі
Ганна Янкута
Кацярына Маціеўская
Ігар Кулікоў
Зміцер Колас
Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а). Пачатак, а
Крыху пра кнігу. «Бэўвульф» — паэма пра мора, па якім плывуць чаўны і марскія змеі, пра неба, у якім лунаюць найчасцей птушкі, але часам і цмокі, пра цёмныя багны і ззяючыя палаты, пра шлях, які лёг між усяго названага, ды пра чалавека, які праходзіць гэтым шляхам. Яна ператвараецца то ў элегію, то ў гімн, то ў казань, але не збіваецца з роўнага кроку, пакуль апошняя алітэрацыя не змацуе апошні радок.