БЕЛ Ł РУС

За галадоўку ў войску адкажа маладафронтавец?

25.07.2013 / 12:36

абноўлена

Пра гэта паведаміў Мікола Дземідзенка — паплечнік Міхася Мускага па арганізацыі «Малады Фронт», зарэгістраванай у Чэхіі.

Па словах Дземідзенкі, пасля таго, як інфармацыя пра галадоўку ў вайсковай часці пад Асіповічамі разышлася па інтэрнэце, у часць прыехала камісія з Міністэрства абароны. Падрабязнасці разбораў невядомыя, а прэс-служба міністэрства ўвогуле адмаўляе факт, што камісія была ў часці.

Аднак 25 ліпеня, а 9-й гадзіне раніцы Міхася Мускага на машыне павезлі ў Мінск. Іншым салдатам паведамілі, што Мускага вінавацяць у арганізацыі галадоўкі і распаўсюдзе інфармацыі ў СМІ.
Таксама салдатам сказалі, што на Мускага пачнуць крымінальную справу.

Нагадаем, што маладафронтаўца забралі ў войска проста з «сутак» на Акрэсціна. Ён прынцыпова не прымаў прысягі, а значыць, не можа быць асуджаны ваенным судом, нагадваюць паплечнікі Мускага.

***

Міхаілу далі 7 сутак гаўптвахты. Фармальна «за невыкананне загада» ў войску

Пра гэта паплечнікі Мускага даведаліся, патэлефанаваўшы ў гарнізонную турму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула