БЕЛ Ł РУС

У Кіеве жорстка збілі ідэолага Femen

25.07.2013 / 14:50

Вечарам 24 ліпеня ў Кіеве быў жорстка збіты адзін з ідэолагаў жаночага пратэстнага руху Fеmen Віктар Свяцкі, паведамляецца на сайце руху.

Свяцкі быў шпіталізаваны з падазрэннем на пералом ніжняй сківіцы. У руху Femen збіццё звязваюць з маючым адбыцца візітам у Кіеў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, патрыярха РПЦ Кірыла, а таксама Аляксандра Лукашэнкі. Як чакаецца, высокапастаўленыя госці прымуць удзел у святкаванні 1025-годдзя хрышчэння Русі.

Прэс-служба руху Femen таксама сцвярджае, што тыя, хто збіў Свяцкага, пагражалі «расправіцца тым жа спосабам з актывісткамі руху ў выпадку спробаў перашкодзіць масавым гулянням постсавецкіх дыктатараў з нагоды гадавіны хрышчэння Русі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула