БЕЛ Ł РУС

Горадня сьвеціцца чырвона-зялёным

6.09.2007 / 12:26

Nashaniva.com

На вул. Баторыя пяціпавярховы будынак, што выходзіць вокнамі на Савецкую плошчу, упрыгожылі ў колеры дзяржаўнага сьцягу. У начны час кожнае палотнішча падсьвечваецца.

На вул. Баторыя пяціпавярховы будынак, што выходзіць вокнамі на Савецкую плошчу, упрыгожылі ў колеры дзяржаўнага сьцягу. На гаўбцах вывесілі чырвоныя і зялёныя палотнішчы. У начны час кожнае палотнішча падсьвечваецца. Варта адзначыць, што на Савецкай плошчы часта ладзяцца афіцыйныя агітацыйныя мерапрыемствы.

Наведнікі гарадзенскага блогу зьвяртаюць увагу, што пры аздабленьні гораду камунальнікі старанна ўнікаюць белага колеру.

Фота jil_ka

Паводле http://s13.ru

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула