БЕЛ Ł РУС

Папа Францішак: Калі нехта гей, але шукае Бога і добры чалавек, хто я, каб асуджаць яго?

30.07.2013 / 00:25

СГ

Як Вы ставіцеся да такой пазіцыі Папы?

Папа Францішак заявіў, што геі павінны быць часткай грамадства. На яго думку, святары з гомасэксуальнай арыентацыяй павінны быць дараваныя, а грахі іх забытыя.

«Калі нехта з’яўляецца геем, але шукае Бога і добры чалавек, хто я, каб асуджаць яго?», — заявіў Францішак на прэс-канферэнцыі.

Папа ўдакладніў, што па царкоўных законах сэксуальная арыентацыя не грэх, а вось гомасэксуальныя кантакты — грэх.

Чалавек нараджаецца з той ці іншай арыентацыяй і нічога не можа з гэтым парабіць: камусьці падабаюцца жанчыны, а камусьці — мужчыны. Але ўступаць у аднаполыя сэксуальныя сувязі — грэх. Калі ты нарадзіўся геем, ты павінен стрымліваць сябе.

Папа таксама заявіў, што хацеў бы пашырыць удзел жанчын у царкоўных справах, аднак забарона для жанчын станавіцца святарамі захаваецца.

Прэс-канферэнцыя праходзіла на борце самалёта Францішка на шляху з Бразіліі, дзе ён правёў тыдзень у гонар святкавання Сусветнага дня моладзі — найбуйнейшага каталіцкага фестывалю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула