БЕЛ Ł РУС

За ўзняцце нацыянальнага сцяга пакаралі суткамі

29.07.2013 / 17:58

У панядзелак у судзе Партызанскага раёна Мінска разглядаліся адміністрацыйныя справы актывістаў кампаніі «Альтэрнатыва»

Па ёй праходзілі Алег Корбан, Зміцер Сільчанка і Алег Кераль. 26 ліпеня актывісты кампаніі вывесілі нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі на мосце праз Партызанскі праспект каля ўнівермага «Беларусь». Акцыя ладзілася з нагоды 23-й гадавіны прыняцця Вярхоўным Саветам БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Аднак ужо праз некалькі хвілінаў актывісты былі затрыманыя. Суда яны чакалі на Акрэсціна.

Корбан, Сільчанка і Кераль былі асуджаныя на 5 сутак адміністрацыйнага арышту за «дробнае хуліганства». Нібыта, маладыя людзі «лаяліся матам» і «размахвалі рукамі».

Праз пару хвілін пасля пачатку акцыі маладыя людзі былі затрыманыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула