БЕЛ Ł РУС

Касцёл пацвердзіў затрыманне ксяндза Уладзіслава Лазара

29.07.2013 / 21:04

Прадстаўнік Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі пацвердзіў затрыманне ксяндза Уладзіслава Лазара.

«Мы ведаем пра гэты факт, але не маем дакладнай інфармацыі, за што ён затрыманы. Чакаем, калі з’явіцца афіцыйнае паведамленне», — сказаў часовы выканаўца абавязкаў прэс-сакратара Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Юрый Санько ў інтэрв’ю «Радыё Свабода», якому ўдалося з ім звязацца.

Паводле слоў Санько, гэтая справа знаходзіцца «ў руках дзяржаўных органаў, у прыватнасці ёй займаецца нунцыятура» (пасольства Ватыкана ў Мінску).

Санько, спаслаўшыся на недахоп інфармацыі, не стаў адказваць на пытанне, ці звязана затрыманне Уладзіслава Лазара са шпіёнскім скандалам, пра які 26 ліпеня паведаміў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула