БЕЛ Ł РУС

Беларус ехаў на адпачынак на даху цягніка

29.07.2013 / 21:18

Беларускія памежнікі заўважылі мужчыну і знялі яго з даху вагона на станцыі «Церахоўка» каля мяжы з Украінай.

Высветлілася, што мужчына знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Дакументаў у яго не знайшлі.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, затрыманы аказаўся жыхаром Гомеля.

Малады чалавек пазней расказаў, што ў яго не было пашпарту і грошай на білет, таму ён вырашыў паехаць ва Украіну на даху цягніка Мінск — Сімферопаль.

У адносінах мужчыны былі складзеныя некалькі пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні («парушэнне правілаў грамадскага праезду», «знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап’янення»). За спробу парушэння дзяржаўнай мяжы на яго накладуць штраф.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула