БЕЛ Ł РУС

«Арт-Сядзіба» едзе ў экспедыцыі па Беларусі пры падтрымцы «Нашай Нівы»

30.07.2013 / 10:13

Рэдакцыя сайта artsiadziba.by пры інфармацыйнай падтрымцы газеты «Наша Ніва» распачынае журналісцкі праект «Экспедыцыя Арт-Сядзібы „Зробім лепш!“».

Цягам двух месяцаў некалькі груп маладых журналістаў выправяцца ў дзесяць міні-экспедыцый па Беларусі. Кожная экспедыцыя знойдзе цікавага чалавека ці ініцыятыву ў розных рэгіёнах Беларусі, якія шчыра і паспяхова займаюцца сваёй справай і вырашаюць пэўныя сацыяльныя, грамадска значныя і культурныя праблемы ў сваёй мясцовасці.

Па выніках кожнай вандроўкі з’явяцца вялікія мультымедыйныя матэрыялы пра беларусаў, якія робяць нашую краіну лепшай.

«Арт Сядзіба» запрашае зацікаўленых далучацца да арганізацыі экспедыцый і ўдзелу ў іх. Калі вы ведаеце цікавых і адметных людзей з рэгіёнаў, якія аддана і паспяхова займаюцца сваёй справай — запрашайце! Адна з экспедыцый «Арт Сядзібы» з радасцю прыедзе да вас у госці.

Калі вы журналіст, фатограф ці відэааператар і хочаце далучыцца да адной з экспедыцый «Зробім лепш!»,
звяртайцеся да нас праз e-mail: artsiadziba@gmail.com. Мы адкрытыя да супрацы і заўсёды шукаем новых таленавітых аўтараў.

Усе матэрыялы з экспедыцый будуць апублікаваныя на сайце artsiadziba.by, а найлепшыя з’явяцца ў газеце «Наша Ніва» і на сайце nn.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула