БЕЛ Ł РУС

Samsung абагнаў Apple па продажах смартфонаў

30.07.2013 / 10:28

Па выніках 2-га квартала 2013 года, кампанія Samsung стала самым прыбытковым вытворцам тэлефонаў і смартфонаў.

За красавік-чэрвень Samsung атрымаў ад продажу тэлефонаў і смартфонаў 5,2 млрд даляраў, у ранейшага лідара, кампаніі Apple, гэты ж паказчык склаў 4,6 млрд даляраў (другое месца).

Карэйскі вытворца ўпершыню абышоў амерыканскага канкурэнта па прыбытку ад продажаў тэлефонаў.

Samsung займае першы радок і па колькасці выпушчаных тэлефонаў, у першым квартале гэтага года доля карэйскай кампаніі на рынку тэлефонаў і смартфонаў склала 27%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула