«Белавія» адкрывае рэйс у Жэневу
Нацыянальная авіякампанія «Белавія» з 17 снежня адкрывае новы рэйс Мінск — Жэнева — Мінск,
паведамілі БелТА ў прэс-службе авіякампаніі.
Палёты ў Міжнародны аэрапорт Жэневы (Швейцарыя) будуць выконвацца на самалётах Embraer 175, CRJ-100/200, Boeing 737–500 тры разы на тыдзень па аўторках, пятніцах і нядзелях.
Кошт пералёту ў эканомкласе складзе ад 275 еўра «туды-назад» і ад 248 еўра ў адзін бок,
у бізнэс-класе — ад 975 еўра «туды-назад» і ад 579 еўра ў адзін бок (аэрапортавыя таксы і зборы ўключаны).
У першую чаргу авіякампанія разлічвае ўбачыць на гэтым рэйсе бізнесменаў. Чакаецца, што акрамя бізнес-патоку рэйсы будуць карыстацца попытам і ў турыстаў, якія збіраюцца працягнуць сваё падарожжа па Швейцарыі, а таксама наведаць гарналыжныя курорты Францыі і Італіі.
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула