БЕЛ Ł РУС

Чатырохгадовы хлопчык падпаліў суседскі хлеў

30.07.2013 / 22:42

Выпадак здарыўся ў Вілейскім раёне ў в. Лыцавічы а 18-й гадзіне.

«Чатырохгадовы хлопчык па неасцярожнасці падпаліў суседскі хлеў», — кажа інспектар Дзяржпажарнагляду Вілейскага райддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Балаш.

Пра тое, што хлопчык бегаў з запалкамі, выратавальнікам расказаў яго чатырохгадовы сябар. Як яны аказаліся ў дзіцяці, пакуль невядома.

Дзеці без нагляду бацькоў гулялі ў двары. У нейкі момант і загарэўся хлеў. Выратавальнікі, якіх выклікала суседка, досыць хутка справіліся з агнём.

Дзецям і іх бацькам супрацоўнікі МНС прачыталі лекцыю аб пажарнай бяспецы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула