БЕЛ Ł РУС

Сёння матчы Лігі Еўропы: беларусы згуляюць ля польскай мяжы

1.08.2013 / 8:29

nn.by

ці пройдуць далей?

Сёння, 1 жніўня, пройдуць першыя матчы 3-га раўнду кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы. Мінскае «Дынама» гуляе з турэцкім «Трабзонспорам», а «Мінск» — з шатландскім «Сэнт-Джонстанам».

Вось толькі гуляць будуць не ў сталіцы. «Дынама» свой матч правядзе ў Брэсце, а «Мінск» — у Гродне. Пачатак гульняў а 19-й.

«Дынама» арганізуе цягнік ў горад над Бугам.
Адпраўленне са станцыі «Мінск-Пасажырскі» ў 13:38 (прыбыццё — у 18:18). Адміністрацыя клуба просіць квіткі набываць у касах стадыёна «Трактар» (час працы з 9:00 да 18:00).

Матч «Дынама» — «Трабзонспор» пакажуць у прамым эфіры на «Беларусь-2» ў 19:00, «Мінск» — «Сэнт-Джонстан» ў запісу ў 21:30.

Ну, а той хто не зможа выбрацца ў Заходнюю Беларусь на футбол, то можна наведаць баскетбол:
а 19-й у Палацы спорту першы матч першай кваліфікацыі мужчынскага чэмпіянату Еўропы — 2015: Беларусь — Венгрыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула