БЕЛ Ł РУС

У Мінск едзе легендарны Эніа Марыконэ

1.08.2013 / 12:31

ЮУ

Славуты кампазітар выступіць у «Мінск-Арэне» 8 лістапада

Эніа Марыконэ шырока святкуе 85-годдзе: разам з Sofia Symphony Orchestra аўтар легендарных саўндтрэкаў праедзе па свеце з турам.

Кінакрытыкі жартам называюць Марыконэ ідэальным кампазітарам для аматараў насвістваць, насамрэч уявіць болей чапляльныя мелодыі, чым загалоўныя тэмы фільмаў «Прафесіянал», «Добры, дрэнны, злы», «Сіцылійскі клан» і яшчэ з пару тузіноў іншых стужак проста немагчыма.

Творчага запалу ў Марыконэ хапае і зараз — яго можна пачуць нават у «Джанга Вызваленным» Таранціна, а сёлета славуты кампазітар ужо адзначыўся ў двух новых фільмах.

А вось так выглядаюць канцэрты маэстра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула