Новы прэзідэнт Ірана заклікаў знішчыць Ізраіль
Новаабраны прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані заклікаў знішчыць Ізраіль. «Сіянісцкі рэжым з'яўляецца старой ранай на целе мусульманскага свету, гэтую рану трэба прыбраць»,— заявіў Раўхані на мітынгу ў Тэгеране ў падтрымку Палесціны.
Раўхані афіцыйна прыступіць да выканання прэзідэнцкіх абавязкаў 3 жніўня — пасля таго, як духоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі зацвердзіць вынікі выбараў прэзідэнта. 4 жніўня адбудзецца цырымонія інаўгурацыі.
Раней паведамлялася, што палата прадстаўнікоў кангрэса ЗША ўхваліла законапраект, які ўзмацняе жорсткасць санкцыі ў дачыненні да Ірана. Прычынай стала тое, што Раўхані, які пасля абрання пазіцыянаваў сябе як рэфарматара, застаецца па шэрагу пытанняў прыхільнікам ранейшай палітыкі.