БЕЛ Ł РУС

Левыя збіраюцца вылучыць свайго кандыдата на прэзідэнцкія выбары

2.08.2013 / 13:51

Беларускім левым ужо сёння неабходна вызначацца з фарміраваннем пазіцыі адносна сумеснага ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах 2015 года з магчымасцю вылучэння адзінага левага кандыдата.
Пра гэта заявіў старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, выступаючы 2 жніўня ў Мінску на круглым стале «Актуальныя праблемы сацыяльнага руху».

Палітык зазначыў, што беларускія грамадзяне не давяраюць уладзе, але не бачаць ёй альтэрнатывы, не ведаюць, што прапаноўваюць дэмакратычныя сілы. «Мяркую, што ў левых найбольшыя шанцы прапанаваць людзям альтэрнатыву», — заявіў ён.

Калякін мяркуе, што ў хуткім часе левым неабходна «прааналізаваць свае пазіцыі і пачаць выпрацоўку плана сумесных дзеянняў».
«Трэба данесці да людзей, што мы хочам зрабіць, каб яны зразумелі, што гэта дапаможа вырашыць іх праблемы», — сказаў ён.

Для гэтага, мяркуе лідар партыі, неабходна на наступную кампанію па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў падрыхтаваць адзінае пасланне, а таксама сфарміраваць спіс кандыдатаў, якія з гэтым пасланнем пойдуць на выбары.

Калякін таксама мяркуе, што супрацоўніцтва левых павінна выйсці за межы палітычных партый і ўключаць сумесную працу незалежных прафсаюзаў, грамадскіх аб’яднанняў, левых ініцыятыў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула