БЕЛ Ł РУС

Хуліганы выбілі шыбу ў аўтобусе №1, пацярпелі пасажыры; вядзецца вышук

5.08.2013 / 09:30

Цэнтральным РУУС Мінска адшукваюцца пяцёра хлопцаў і дзяўчына, якія каля апоўначы 29 ліпеня выйшлі з аўтобуса маршруту № 1 на прыпынку «Крама «Суседзі» ў мікрараёне» Вяснянка», пасля чаго адзін з маладых людзей разбіў шыбу аўтобуса. Ад дзеянняў дэбашыра пацярпелі двое іншых пасажыраў, што былі ўнутры.

Прыкметы зламысніка: на выгляд ад 18 да 23 гадоў, рост 165–170 см, валасоў кароткі, вочы блакітныя, быў апрануты ў зялёную футболку з кароткімі рукавамі, цёмныя шорты.

Прыкметы хлопцаў, якія прысутнічалі ў момант здзяйснення злачынства: усім на выгляд ад 18 да 23 гадоў, рост 165–170 см, былі апранутыя ў майкі і шорты. На руках былі татуіроўкі ў выглядзе павуціння, у аднаго ніжэй за локаць — татуіроўка ў выглядзе ўхмылкі мядзведзя.

Прыкметы дзяўчыны: на выгляд ад 18 да 23 гадоў, рост 160–165 см, валасы светлыя сярэдняй даўжыні, па баках коратка стрыжаны, была апранутая ў яркія ласіны, пры сабе мела сумачку ружовага колеру вялікага памеру. Асаблівыя прыкметы: на кісці правай рукі маецца татуіроўка ў выглядзе твара жанчыны.

Калі каму-небудзь нешта вядома пра гэта, просьба звяртацца ў Цэнтральнае РУУС Мінска асабіста або па тэлефонах: 288-02-02, 288-78-13.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула