У Гомелі кіроўца на пераходзе збіў траіх пешаходаў
У Гомелі на нерэгуляванай «зебры» кіроўца збіў траіх пешаходаў.
35-гадовы кіроўца, рухаючыся па вуліцы Рэчыцкая шаша Гомеля на аўтамабілі «Опель Астра», на скрыжаванні з вуліцай Брэсцкай здзейсніў наезд на трох пешаходаў. У іх ліку апынуліся дзве жанчыны 1971 і 1976 гадоў нараджэння, а таксама мужчына 1962 нараджэння, якія пераходзілі праезную частку на пазначаным дарожнымі знакамі і разметкай нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
Пешаходы з рознымі траўмамі дастаўлены ў Гомельскую абласную клінічную бальніцу.
Кіроўца з месца ДТЗ уцёк. Па гэтым факце праводзіцца праверка.
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула