БЕЛ Ł РУС

Колькасць вясковай моладзі скарацілася за восем гадоў на 30%

6.08.2013 / 10:08

Амаль 83% беларускай моладзі складаюць гараджане, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Пераважная большасць моладзі (82,7%) пражывае ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу, у сельскай мясцовасці - 17,3%.

Колькасць сельскай моладзі за апошнія восем гадоў скарацілася на 166,7 тыс. чалавек (на 30%).
Памяншэнне колькасці сельскай моладзі абумоўлена ў асноўным міграцыйным адтокам ў гарады, растлумачылі ў Белстаце. Большасць людзей, якія выязджаюць з сельскай мясцовасці, — маладыя людзі, якія паехалі ў горад для працягу адукацыі і працаўладкавання.
Так, у мінулым годзе з вёскі ў горад выехалі больш за 40 тыс. чалавек,
у той час як на пастаяннае месца жыхарства ў сельскую мясцовасць прыбылі ўсяго 18,9 тыс. маладых гараджан.

На 1 студзеня 2013 г. у краіне пражывалі 2 млн. 239 тыс. маладых грамадзян ва ўзросце ад 14 да 31 года - 23,7% ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. Каля 38% ад агульнай колькасці моладзі краіны пражывае ў Мінску і Мінскай вобласці (847,1 тыс. чалавек), менш за ўсё моладзі ў Магілёўскай (10,9%) і Гродзенскай (10,6%) абласцях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула