БЕЛ Ł РУС

На пераездзе цягнік сутыкнуўся з аўталаўкай: два чалавекі загінулі

7.08.2013 / 21:05

На пераездзе каля станцыі Гарочычы Калінкавіцкага раёна (Гомельская вобласць) цягнік Санкт-Пецярбург — Кішынёў сутыкнуўся з аўталаўкай, у якой знаходзіліся кіроўца-мужчына і жанчына-пасажыр. Абодва загінулі на месцы.

ДТЗ адбылося прыкладна ў 18.23. Чыгуначны пераезд, дзе адбылася аварыя, абсталяваны гукавой і светлавой сігналізацыяй, без шлагбаўма. Кіроўца аўталаўкі праігнараваў гукавы сігнал, выехаў на чыгуначны пераезд, дзе адбылося сутыкненне з цягніком.

Пацярпелых сярод пасажыраў цягніка няма

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула