БЕЛ Ł РУС

З 14 жніўня схаладае

12.08.2013 / 12:23

13 жніўня (аўторак) ноччу тэрыторыя Беларусі апынецца ў полі павышанага атмасфернага ціску, днём на заходнюю частку краіны чакаецца перамяшчэнне франтальнага падзелу з Польшчы. Захаваецца ўмерана цёплае надвор'е.

Ноччу без ападкаў, днём па заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Тэмпература паветра ноччу 10 .. 15°С, днём паветра прагрэецца да 22 .. 28°С.

14 жніўня Беларусь трапіць пад уплыў Скандынаўскага цыклона з цэнтрам над Фінляндыяй і яго франтальных раздзелаў. Пахаладае.

У многіх раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Месцамі навальніцы, моцныя дажджы, днём магчымы град.

Тэмпература паветра ноччу 11 .. 18°С, днём 18 .. 25°С, толькі па ўсходзе Гомельскай вобласці да 27°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула