БЕЛ Ł РУС

ТБМ запрашае абмеркаваць зьмены ў правапісе

10.09.2007 / 08:10

Моваабарончая арганізацыя мае запрасіць да круглага стала прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі, Палаты прадстаўнікоў, выкладчыкаў навучальных устаноў.

У сувязі са з’яўленнем на афіцыйным сайце Міністэрства адукацыі Праекта Закона «Аб змяненнях у беларускім правапісе і пунктуацыі», Таварыства беларускай мовы распачало кампанію па арганізацыі грамадскага абмеркавання. Паводле Заявы Сакратарыята ТБМ, прынятай 31 жніўня, плануецца правядзенне круглага стала.

Аргкамітэт прызначыў дату 28 верасня а 15-й гадзіне на сядзібе ТБМ на вуліцы Румянцава, 13. Да працы ў круглым стале запрашаюцца прадстаўнікі Міністэрства адукацыі, Палаты прадстаўнікоў, выкладчыкі навучальных устаноў.

ТБМ спадзяецца, што падчас круглага стала будуць абмеркаваны навуковы, адукацыйны, сацыяльны і юрыдычны аспекты, звязаныя з прыняццем згаданага дакумента.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула