БЕЛ Ł РУС

Стала вядома прозвішча драматурга, які абразіў міліцыю і быў аштрафаваны на 10 млн

12.08.2013 / 21:36

Загадчыка літаратурна-драматычнай часткай Новага драматычнага тэатра Мінска прызналі вінаватым у абразе міліцыянтаў і аштрафавалі на 10 мільёнаў рублёў. Як паведамлялася, падставай для пакарання стаў водгук драматурга, пакінуты на форуме аднаго з беларускіх сайтаў.

У каментары «Рускай службе навінаў» Андрэй Карэлін паведаміў, што на яго выклік міліцыянты ехалі 40 хвілінаў, а потым нават не выйшлі з машыны. Міліцыянтаў ён назваў «тлустымі і вальяжнымі», а таксама назваў іх «пад***нкі». Гэтыя абразы каштавалі яму 10 мільёнаў (крыху больш за 1000 долараў).

Цяпер драматург стварыў сайт для збору сродкаў. Ён адзначае, што зарабляе 3,5 мільёна рублёў (каля 400 долараў). Між тым, у яго ёсць жонка і двухгадовае дзіця.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула