БЕЛ Ł РУС

З-за кіроўцы БМВ пад Мінскам разлілося небяспечнае паліва

13.08.2013 / 09:34

Выпадак здарыўся вечарам у панядзелак (каля 18:39) на трасе Мінск -- Гродна паблізу вёскі Навасёлкі. У МНС звярнуўся сведка ДТЗ, што паведаміў, што патрабуецца ліквідацыя разлітай лёгкаўспыхвальнай вадкасці.

Да месца ДТЗ былі накіраваныя выратавальнікі, брыгада хуткай медыцынскай дапамогі.

Паводле папярэдняй версіі кіроўца аўтамабіля «БМВ» (кіроўца ўцёк з месца ДТЗ, яго шукаюць) здзяйсняючы абгон, падрэзаў аўтамабіль «Форд Фокус», які сыходзячы ад сутыкнення з аўтамабілем «БМВ», здзейсніў бакавое сутыкненне з седлавым цягачом «МАN».

У выніку адбылося пашкоджанне бензабака ў цягача. З бензабака на дарогу пралілося паліва, якое магло хутка загарэцца.

Работнікамі МНС былі праведзеныя работы па прадухіленні ўзгарання разлітага паліва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула