БЕЛ Ł РУС

Нідэрландзец атрымаў 11 гадоў за забойства жонкі-беларускі

13.08.2013 / 9:48

Нідэрландзец Роберт Ян Брэкель быў прызнаны вінаватым у забойстве сваёй жонкі, беларускі Кацярыны Ханяк. Суд у Брэдзе пакараў яго 11 гадамі турмы.

Прысуд быў абвешчаны 9 жніўня. Судовая справа Брэкеля цягнулася ад чэрвеня 2011 года.

Ханяк і Брэкель былі знаёмыя з 2001 года. У ліпені 2007 года беларускія сваякі 26-гадовай жанчыны звярнуліся ў Маскоўскі РУУС Мінска з заявай аб яе знікненьні. У Нідэрландах крымінальная справа аб знікненьні беларускі была распачатая ў лістападзе 2007 года.

Брэкель намерваецца абскардзіць прысуд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула