Лукашэнка — спартсменам: Няма выніку — няма грошай
Лукашэнка абяцае спартсменам вялікія грошы толькі за высокія вынікі.
Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе аб праблемах БФСТ «Дынама» і шляхах іх вырашэння.
«Грошы будуць плаціцца, і вельмі вялікія, за вынік. Няма выніку — няма грошай», — адзначыў Лукашэнка.