БЕЛ Ł РУС

Матч з Чарнагорыяй — у тройцы найгоршых па наведвальнасці

15.08.2013 / 14:59

Таварыскі матч з камандай Чарнагорыі, які адбыўся на жодзінскім стадыёне «Тарпеда» (1:1), увайшоў у тройку найгоршых хатніх паядынкаў па наведвальнасці за ўсю гісторыю зборнай Беларусі.
На гульню з чарнагорцамі прыйшлі 3000 гледачоў. Столькі ж заўзятараў наведалі летась на сталічным «Дынама» сустрэчу з літоўцамі — першы хатні матч нашай нацыянальнай каманды пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева.

Ніжэй наведвальнасць была ў 2009-м у матчы са зборнай Малдовы (2:2) — 2000 гледачоў. І ў 1996-м у паядынку са зборнай Літвы (2:2) — 1000 гледачоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула