БЕЛ Ł РУС

Антон Рудак. Сталічная

20.08.2013 / 02:01

абходзіш знаёмыя месцы адно па інерцыі
нікога не знойдзеш на консуле рыбе ці секце
зноў у кардонным горадзе восень увесну
сонца ці месяц кёрціс ідзе па праспекце

доўгай дарогай з вакзала да серабронкса
апошні тралейбус найблізкі начнік на палессі
цёмны салон на хадзе засынае кіроўца
толькі б даехаць а там ужо хоць ты залейся

уночы рагочам з сябе над архіўнымі фоткамі
думаеш дзе ж яны дзе мае дзевятнаццаць
палім у фортку кадарка патроху торкае
іншае потым галоўнае зранку падняцца

здавалася што мінулае зноў вярнулася
а шчасце было так блізка але няўдача
на маркса сціхае музыка моўкне вуліца
дынама злівае мінску ў фінальным матчы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула