БЕЛ Ł РУС

Праваабаронцы і незалежныя назіральнікі за выбарамі ў Расіі атрымаюць гранты ад дзяржавы

22.08.2013 / 10:32

Прэзідэнцкія гранты атрымаюць 2 тыс. некамерцыйных арганізацый з 6 тыс. заяўнікаў.

Паводле дадзеных выдання, сярод пераможцаў прэзідэнцкіх грантаў такія НКА, як «Голас», Маскоўская Хельсінская група, «За правы чалавека», «Агора», «Камітэт супраць катаванняў», якія раней атрымлівалі фінансаванне з-за мяжы.

Генпракуратура пэўны час патрабавала, каб гэтыя арганізацыі былі зарэгістраваныя ў якасці «замежных агентаў».

У гранце было адмоўлена тым арганізацыям, чыя фінансавая справаздачнасць была недастаткова празрыстая. Такія НКА былі занесеныя ў чорныя спісы і ў будучыні ўжо не змогуць разлічваць на фінансавую дапамогу ад дзяржавы. Але праціўнікі ўлады толькі за сваю пазіцыю ў такія спісы ўключацца не стануць, падкрэсліла крыніца газеты. Наадварот, многімі з іх атрыманне гранту будзе ўхваленае.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула