БЕЛ Ł РУС

Плата за карыстанне школьнымі падручнікамі сёлета складзе ад 19300 да 72250 рублёў

25.08.2013 / 14:32

Вызначаны кошт падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школьнікаў і дашкольнікаў на 2013/2014 навучальны год.

Паводле пастановы Міністэрства адукацыі № 67 ад 12 жніўня, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, кошт падручнікаў і рабочых сшыткаў, неабходных для атрымання дашкольнай адукацыі, складзе ад 3.000 да 3.950 рублёў за асобнік.

Як і ў папярэднія гады, бацькі будуць аплачваць палову кошту падручнікаў. Так, камплект для першага класа будзе каштаваць 27.500 рублёў пры поўным кошце 54.985, другога класа — 28.250 рублёў (56.507), трэцяга — 53.450 рублёў (106.900), чацвёртага — 43.500 рублёў (87.029), пятага — 23.000 рублёў (45.904), шостага — 19.300 рублёў (38.640), сёмага — 31.700 рублёў (63.344), восьмага — 36.400 рублёў (72.877), дзявятага — 53.300 рублёў (106.586), дзясятага — 72.250 рублёў (144.500), для адзінаццатага класа — 69.900 рублёў пры поўным кошце 139.759 рублёў.

Такім чынам, мінімальны кошт камплекта школьных падручнікаў сёлета складзе 19.300 рублёў, максімальны — 72.250. У мінулым навучальным годзе гэтыя лічбы складалі адпаведна 14.480 і 52.790 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула