Прэзідэнт Шры-Ланкі наведвае Беларусь
Прэзідэнт Шры-Ланкі Махінду Раджапакса знаходзіцца з афіцыйным візітам у Беларусі, які будзе доўжыцца да 27 жніўня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Гэта першы візіт у Беларусь ланкійскай дэлегацыі такога ўзроўню. Плануецца правядзенне шэрагу сустрэч на вышэйшым і высокім узроўнях, наведванне ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ», а таксама культурных аб’ектаў Мінска.
У гэтыя дні ў Мінску пройдуць таксама беларуска-ланкійскібізнес-форум, турыстычны форум, у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета адбудзецца вечар Шры-Ланкі ў Беларусі.
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула