БЕЛ Ł РУС

У Светлагорску шукаюць удава, які ўцёк ад мясцовай жыхаркі

26.08.2013 / 10:35

У Светлагорску эколагі, міліцыя, члены таварыства абароны жывёл і камунальныя службы шукаюць удава. Ён уцёк ад гаспадыні яшчэ ў канцы вясны, аднак улады толькі нядаўна ацанілі магчымую пагрозу.

Як паведамілі БелаПАН у Светлагорскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, удава пачалі шукаць пасля рэзананснага выпадку ў пачатку жніўня ў Канадзе, дзе ўдаў, што ўцёк з заалагічнай крамы, задушыў дзяцей, якія спалі.

Як растлумачылі ў інспекцыі, удава трымала ў кватэры жыхарка Светлагорска, і ў адзін з вечароў яна вынесла змяю пагуляць у дзіцячай пясочніцы. Жанчына адцягнулася на хвіліну, і рэптылія адпаўзла. Паводле слоў гаспадыні, змяя жыла ў кватэры прыкладна паўгода, яе даўжыня — прыблізна паўтара метра.

Занепакоеныя суседзі падалі заяву ў міліцыю, якую некалькі разоў пераадрасоўвалі розным інстанцыям — эколагам, камунальнікам, ратавальнікам. У выніку пытанне пра ўдава-ўцекача разгледзелі на пасяджэнні камісіі райвыканкама, дзе вырашылі абавязкова яго адшукаць.

Працягваюцца абследаванні дваровых тэрыторый і гаспабудоў у раёне знікнення ўдава. Паводле слоў эколагаў, рэптылія дагэтуль можа дзесьці хавацца, харчуючыся грызунамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула