БЕЛ Ł РУС

30 жніўня Сяргей Дубавец прэзентуе новую кнігу Errata

28.08.2013 / 00:43

Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў&

30 жніўня ў кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя эсэістычнай кнігі Сяргея Дубаўца Errata (як што называецца, так і адбываецца).

У імпрэзе возьмуць удзел аўтар і філосаф Алесь Анціпенка. Пачатак, а 18-й. Уваход — вольны.

Крыху пра кнігу.

Аўтар разглядае абсурдныя павароты беларускага лёсу, якія кожнага разу пачынаюцца з падмены словаў. Варта, напрыклад, вайсковую падрыхтоўку назваць ваеннай, як гэтая вузкаспецыяльная справа, датычная выключна армейскага кантынгенту, ператвараецца ва ўсенародную падрыхтоўку да вайны, якая тычыцца кожнага і ўсіх.

Падмена назваў і сэнсаў — скразная тэма кнігі. Кніга выйшла ў Бібліятэцы «Беларускі калегіюм».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула