БЕЛ Ł РУС

Нечаканы «рамонт» «Дружбы»: У верасні Расія скароціць пастаўкі нафты ў Беларусь

28.08.2013 / 16:56

Расія ў верасні скароціць пастаўкі нафты ў Беларусь на 400 тысяч тон у сувязі з рамонтнымі працамі на нафтаправодзе «Дружба», паведаміў агенцтву «Прайм» віцэ-прэзідэнт «Транснафты» Міхаіл Баркоў.

«Каб пазбегнуць тэхналагічных праблем на нафтаправодзе «Дружба» патрабуецца замена трубы. З 1 верасня ў напрамку Беларусі скароцяцца пастаўкі нафты ў аб’ёме 400 тысяч тон — па 200 на Мазырскі НПЗ і на «Нафтан», — сказаў ён.

Па словах Баркова, замене падлягае труба вытворчасці Харцызскага трубнага завода (Украіна). Дакладны тэрмін заканчэння рамонтных работ пакуль не вызначаны і будзе залежаць ад тэхналогій, што будуць пры гэтым прымяняцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула