БЕЛ Ł РУС

Расійскі эксперт у эфіры БТ і АНТ абурыўся дзеяннямі расійскіх алігархаў, а на НТВ пасмяяўся з беларусаў — відэа

29.08.2013 / 00:52

Nashaniva.com

Міхаіл Дзялягін аказаўся запатрабаваным усімі бакамі.

Каментуючы затрыманне ў Мінску Уладзіслава Баўмгертнера, расійскі эканаміст Міхаіл Дзялягін выступіў у якасці эсперта і на БТ, і на АНТ, і на расійскім НТВ.
Прычым абодва бакі паклікалі яго падтрымаць сваю пазіцыю. У выніку ідэйны змест ягоных заяваў істотна адрозніваўся.

У эфіры «Панарамы» Дзялягін узгадаў пра 1990-ыя і намякнуў пра невыкананне расійцамі законаў.

«… Я ведаю, як працуюць беларускія чыноўнікі і як працуюць расійскія алігархі.
З пункту гледжання расійскіх алігархаў усё было строга лагічна — ствараецца трэйдар для двух розных актываў, ажыццяўляецца кантроль за збытам. Далей мы пачынаем абмяжоўваць збыт нашага партнёра, каб фінансавае становішча пагоршыць, каб яго можна было спакойна набыць. Кропка. У 90-я гады гэта да болю знаёмая гісторыя. Пры гэтым маглі быць нанесеныя нейкія страты. Вельмі верагодна. Страчаны прыбытак ўжо напэўна быў пры абмежаванні вашага збыту…
Проста людзі не падумалі, што ў розных краінах законы выконваюцца па-рознаму… Людзі не зразумелі, што інтэграцыя не зайшла настолькі далёка, што ў Беларусі можна дзейнічаць як у Расіі ў 90-я гады».
, — заявіў ён на БТ.

На АНТ прагучалі тыя ж словы, толькі скончыліся іначай:

«Калі я стварыў праблему, а пасля прыехаў на сустрэчу да прэм’ера — гэта не значыцца, што я вызваляюся ад адказнасці».

У той жа дзень, здымаючыся ў тым самым двары, ён з’явіўся і ў сюжэце НТВ, які, праўда, у Беларусі паказаны не быў. У эфіры Дзялягін літаральна зарагатаў з паводзінаў беларусаў:

«Мы маем феерычную акцыю не проста затрымання кіраўніка кампаніі, дык яшчэ затрымання пасля перамоваў з прэм’ерам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула