БЕЛ Ł РУС

Мусіенка: Баўмгертнера гатовы вызваліць у абмен на кампенсацыю ад «Уралкалія»

29.08.2013 / 09:34

Nashaniva.com

Аднак цана, на яго думку, складае больш за $100 мільёнаў.

Фота interfax.by.

Праўладны палітолаг Сяргей Мусіенка лічыць, што «Уралкалій» павінен заплаціць за вызваленне свайго гендырэктара.

Па яго словах, беларускі бок, верагодна, будзе гатовы вызваліць Баўмгертнера ў абмен на кампенсацыю ад «Уралкалія».

«Заўсёды бываюць дасудовыя рашэнні, — адзначае ён. — На мой погляд, следства зараз паспрабуе павысіць суму шкоды. Гэта не стомільённая справа. На адным падзенні акцый вытворчасць страціла больш. Я сітуацыю добра ведаю, і там пытанне, вядома, не пра ста мільёнаў. Не стаў бы Шувалаў з-за гэтага ўключацца», — цытуе яго «Росбалт».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула