БЕЛ Ł РУС

Расія ад сёння забараніла імпарт беларускай свініны і мяснога — праз АЧС

30.08.2013 / 09:37

Сяргей Гезгала

Расія з 30 жніўня забараняе пастаўкі свіней і прадукцыі свінагадоўлі з Беларусі з-за рэгістрацыі ў гэтай краіне афрыканскай чумы свіней. Забарона можа зацягнуцца да поўнага выкаранення хваробы ў Беларусі. Яна распаўсюджваецца на ўсе прадукты са свініны, якія не прайшлі глыбокай тэрмічнай апрацоўкі.

Гэта даволі адчувальны ўдар па беларускай сельскай гаспадарцы, бо Расія — галоўны яе экспартны рынак.

Раней увоз свініны быў забаронены толькі з абласцей, дзе была афіцыйна зарэгістраваная гэтая хвароба, таму чарговы крок можа быць звязаны з дэманстратыўным арыштам у Беларусі расійскага калійнага мэнэджара Баўмгартнера. Два дні назад Масква абвесціла пра скарачэнне паставак нафты праз рамонт нафтаправода «Дружба».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула