БЕЛ Ł РУС

Азаранка выйшла ў 4-е кола US Open

31.08.2013 / 22:13

Nashaniva.com

У матчы трэцяга раўнду Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (US Open) беларуска не без цяжкасцяў перамагла францужанку Алізэ Карнэ — 6:7, 6:2, 6:3.

У 4-м коле Азаранка згуляе з сербкай Анай Іванавіч.

Год таму Вікторыя гуляла ў фінале US Open, дзе ў драматычным матчы саступіла Серэне Уільямс, вёўшы ў заключным сэце з лікам 5:3 (першы сэт — 2:6, другі — 6:2).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула