БЕЛ Ł РУС

Ганна Чакур. Восень, пачакай

2.09.2013 / 09:49

Калі ласка, жнівень, ну не плач
Не праводзь слязьмі ў дарогу лета
Наша песенька з табой яшчэ не спета
Жнівень, я прашу цябе: не плач

Першыя пажоўклыя лісты
Як дэсант дэпрэсіі асенняй
Прарасце і ў нас яе насенне
Растрывожаць жоўтыя лісты

Зніадкуль народзіцца туга
Толькі нам не страшны яе цені
Прывітаем восені адценні
Хай бяззубай зробіцца туга

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула