БЕЛ Ł РУС

Ці асудзяць заўтра «польскіх шпіёнаў»

13.09.2007 / 15:47

Nashaniva.com

Сёньня скончыўся працэс над «польскімі шпіёнамі». Чакаецца, што пасьля перапынку, заўтра а 12‑й гадзіне, будзе зачытаны прысуд.

Сёньня скончыўся працэс над «польскімі шпіёнамі». Чакаецца, што пасьля перапынку, заўтра а 12‑й гадзіне, будзе зачытаны прысуд. Пра гэта паведамілі ў прэс‑службе Вярхоўнага суду.

Вайсковая калегія Вярхоўнага Суду пачала разгляд справы пры зачыненых дзьвярах 4 верасьня .

Нагадаем, чатырох грамадзянаў Беларусі абвінавачваюць у здрадзе радзіме ў форме шпіянажу. Паведамляюць, што яны зьбіралі й перадавалі замежнай дзяржаве сакрэтныя зьвесткі.

Гэта былы маёр збройных сілаў Уладзімер Рускін, былы маёр Віктар Богдан, вайскоўцы радыётэхнічнай брыгады войскаў супрацьпаветранай абароны Беларусі Павал Пяткевіч і Сяргей Карнялюк. Ім пагражае пазбаўленьне волі ад 7 да 15 гадоў.

Уладзімера Рускіна вінавацяць яшчэ ў арганізацыі шпіянажу замежным грамадзянінам.

Польскіх шпіёнаў затрымалі ў пачатку студзеня, грамадзкасьці аб іх было паведамлена ў ліпені, за некалькі дзён да адстаўкі кіраўніка КДБ Сьцяпана Сухарэнкі.

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула