БЕЛ Ł РУС

Украіна забараняе ўвоз з Беларусі свіней, мяса і каўбасы

2.09.2013 / 13:58

З-за мераў па барацьбе з афрыканскай чумой свіней.

Чарнігаўская і Жытомірская мытні Украіны забаранілі ўвоз з Беларусі на ўкраінскую тэрыторыю тавараў, якія падлягаюць ветэрынарна-санітарнаму кантролю.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі, забаронены ўвоз ва Украіну жывых свіней, іншых жывых жывёлаў, свініны, сала, мяса, каўбасы.

З 30 жніўня Расія цалкам забараніла ўвоз свіней і свініны з Беларусі. Прычынай называецца афрыканская чума свіней, зафіксаваная ў нашай краіне. Паведамляецца, што гэтыя абмежаванні будуць дзейнічаць або да выкаранення захворвання на тэрыторыі Беларусі, або да зацвярджэння правіл вызначэння заасанітарнага статусу беларускіх свінагадоўчых гаспадарак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула