Падаражэла паліва: АІ-92 — 7800, дызель — 8500
Аўтамабільнае паліва даражэе ў Беларусі з 3 верасня. Цэны выраслі ў сярэднім на 5%. Згодна з распараджэннем Белнафтахіма, бензін АІ-92 будзе каштаваць 7800, АІ-95 — 8300, дызпаліва — 8500-9900 рублёў, у залежнасці ад прысадак.
Мінулы раз цэны на паліва павышаліся 16 студзеня.